Шліфавальны станок
Шліфавальны станок — станок для апрацоўкі вырабаў абразіўным інструментам (шліфаваннем).
Металарэзны шліфавальны станок
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваюць для надання дэталям дакладных памераў і правільнай геаметрычнай формы, змяншэння шурпатасці паверхняў, пры фінішных метадах апрацоўкі, заточванні рэжучых інструментаў, абразанні загатовак і для абдзіркі загатовак, атрыманых коўкай, ліццём, штампоўкай.
Падзяляюцца на кругла-, унутры-, плоска-, бесцэнтрава-шліфавальныя; заточныя, паліравальныя, даводасныя і іншыя; прызначаныя для шліфавання пэўных дэталей (зубчастых колаў, каленчатых валоў, турбінных лапатак і да т.п.).
Вярчэнне шліфавальнага круга — ад індывідуальнага рухавіка праз раменную перадачу, дэталей — ад асобнага прывода з бесступенчатым рэгуляваннем. Прывод зваротна паступальных перамяшчэнняў сталоў і бабак гідраўлічны, падачы на глыбіню — механічны або гідраўлічны.
На Беларусі металарэзныя шліфавальныя станкі выпускаюць Аршанскі станкабудаўнічы завод "Чырвоны барэц", віцебскія заводы ААТ "Вістан", ААТ "Візас", Гомельскі станкабудаўнічы завод.
Дрэваапрацоўчыя шліфавальныя станкі
[правіць | правіць зыходнік]Падзяляюцца на стужачныя, цыліндравыя (барабанныя), дыскавыя, бабінныя, шчотачныя і камбінаваныя.
Дэталі пры апрацоўцы прыціскаюцца да рабочага органа (або наадварот). У некаторых выкарыстоўваецца механічная перадача загатовак. Усе станкі маюць пылапрыёмнікі.
Шліфавальныя станкі ў каменаапрацоўцы
[правіць | правіць зыходнік]У каменаапрацоўцы пашыраны так званыя рукаўныя шліфавальныя станкі, у якіх лёгка мяняецца становішча інструмента пры апрацоўцы, і настольныя шліфавальныя станкі. Пры масавай апрацоўцы абліцовачных вырабаў выкарыстоўваюць аўтаматызаваныя шліфавальныя станкі партальнага, кансольнага ці маставога тыпу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шліфавальны станок